Міжнароднае супрацоўніцтва на карысць

Міжнароднае супрацоўніцтва на карысць

     12 красавіка 2019 года ў 10.00 ва УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” адбылася сустрэча рэктара ўніверсітэта Наўныка В.М. і старшыні прафсаюзнай арганізацыі Струкава В.В. з прадстаўнікамі італьянскага фонда «AIUTIAMOLI A VIVERE» (“Дапаможам ім жыць”) у асобе кіраўніка праекта “Усынаўленне студэнтаў на адлегласці” Браконі Лучана і члена адміністрацыйнага Савета фонда П’ера Фратаролі.

У ходзе сустрэчы абмяркоўвалася пытанне арганізацыі студэнцкага форума ў верасні 2019 года на базе УА “Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава”, пытанне далейшага супрацоўніцтва. Падчас сустрэчы 10 студэнтам нашага ўніверсітэта былі ўручаны спецыяльныя стыпендыі ў межах праекта “Усынаўленне студэнтаў на адлегласці”.

 

Дадатковая інфармацыя