Лекцыя прафесара кафедры камп’ютарных тэхналогій і сістэм Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Таранчука В.Б. на фізіка-інжынерным факультэце
- Падрабязнасці
- Апублікавана 08.04.2019 08:29
29 сакавіка 2019 года прачытаў лекцыю для студэнтаў фізіка-інжынернага факультэта спецыяльнасці “Камп’ютарная фізіка” адзін з вядомых спецыялістаў у галіне прыкладной інфарматыкі, прафесар кафедры камп’ютарных тэхналогій і сістэм факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Таранчук Валерый Барысавіч. Валерый Барысавіч расказаў студэнтам пра сучасныя сістэмы камп’ютарнай матэматыкі ў адукацыі і навуцы, пра спецыяльнасці, якія выпускаюцца на факультэце прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ, пра комплексы праграм навучання, пра спецыяльнасці ў аспірантуры па праграмаванні.
Лекцыя прафесара Таранчука В.Б. выклікала інтарэс у студэнтаў.
