Чэмпіянат Еўропы – 2019 па грэка-рымскай барацьбе U-23

Чэмпіянат Еўропы – 2019 па грэка-рымскай барацьбе U-23

ЧЕМПИОНАТ ЕВРОПЫ-2019 ПО ГРЕКО-РИМСКОЙ БОРЬБЕ U-23

З 4 па 7 сакавіка 2019 г. у Сербіі ў г. Нові-Сад адбыўся Чэмпіянат Еўропы – 2019 па грэка-рымскай барацьбе U-23. У спаборніцтвах прыняў удзел магістрант факультэта фізічнай культуры Шафарэнка Станіслаў.

У катэгорыі да 82 кг Станіслаў Шафарэнка ўпэўнена дайшоў да паўфіналу турніру. На гэтай стадыі ён саступіў Жолтану Леваі з Венгрыі, які стаў чэмпіёнам па выніках спаборніцтваў, а ў барацьбе за бронзавы медаль беларусу ўдалося перамагчы Светаслава Ніколава з Балгарыі.

Віншуем Станіслава Шафарэнка і яго трэнера Маліка Эндзіжаевіча Эскендарава з бронзавым медалём і жадаем далейшых спартыўных поспехаў!

фото фото
 

Дадатковая інфармацыя