У межах міжнароднага супрацоўніцтва

У межах міжнароднага супрацоўніцтва

12-1

        6 сакавіка 2019 г. у межах дагавору аб супрацоўніцтве адбыўся навукова-метадычны семінар “Сістэма адукацыі ў Каралеўстве Нідэрландаў і Рэспубліцы Беларусь: параўнальны аспект”, удзельнікамі якога сталі прадстаўнікі сярэдняй школы Ноордык (г. Алмэла, Каралеўства Нідэрландаў) Леон Аастэран, настаўнік гісторыі, і Эвелін Хаан, настаўнік фізічнай культуры. Яны абмеркавалі са студэнтамі і выкладчыкамі нашага ўніверсітэта асаблівасці вышэйшай адукацыі ў Каралеўстве Нідэрландаў, вучэбныя праграмы для сярэдняй школы і падзяліліся педагагічным вопытам. Студэнтамі 3 курса філалагічнага факультэта спецыяльнасці “Замежныя мовы (англійская, нямецкая)” (Сіўчанка Дзмітрый, Макарэвіч Вераніка, Мянькоўская Анастасія, Таранава Карына, Акуленка Анастасія) пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры замежных моў і МВЗМ Кавалевіч І.А. быў падрыхтаваны даклад пра сістэму адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь. З асаблівым гонарам студэнты прадставілі наш універсітэт, адзначыўшы яго дасягненні ў вучэбнай, навуковай і выхаваўчай сферах. Госці з Галандыі таксама мелі магчымасць прыняць удзел у творчай сустрэчы з вядомым расійскім акцёрам Іванам Калеснікавым. Падобныя мерапрыемствы садзейнічаюць пашырэнню міжнародных кантактаў, больш эфектыўнаму фарміраванню сацыяльна-асабовых і прафесійных кампетэнцый будучых настаўнікаў замежнай мовы.

 

Дадатковая інфармацыя