Чэмпіянат Мазырскага раёна па баскетболе сярод навучальных устаноў

Чэмпіянат Мазырскага раёна па баскетболе сярод навучальных устаноў

15-3        З 18.02.2019 па 22.02.2019 г. у спартыўнай зале ДУА “МДМК” праходзіў чэмпіянат Мазырскага раёна па баскетболе сярод навучальных устаноў.

Спаборніцтвы праводзіліся сярод мужчынскіх і жаночых каманд згодна з правіламі. Месцы размяркоўваліся па найбольшай колькасці ачкоў, набраных камандай ва ўсіх гульнях. Агульнае кіраўніцтва спаборніцтвамі ажыццяўлялася аддзелам адукацыі, спорту і турызму Мазырскага райвыканкама і непасрэдна судзейскай калегіяй, зацверджанай аддзелам.

У склад мужчынскай каманды ўвайшлі студэнты некалькіх факультэтаў: Барысенка Ілля, Вярэніч Данііл, Карповіч Павел, Юрчук Віталь, Цішкевіч Віталь, Хоміч Аляксандр, Цалка Уладзіслаў, Лузан Яўген.

Жаночая каманда была прадстаўлена студэнткамі факультэта фізічнай культуры: Кадоліч Дзіна, Дрык Анастасія, Ільючык Анастасія, Чмуневіч Кацярына, Ляшэнка Ірына, Захарыч Алеся, Чымірка Лізавета, Грынько Дар’я, Барысенка Юлія.

Нашы студэнты вельмі добра выступалі на працягу ўсяго турніра. Мужчынская зборная каманда УА МДПУ імя І.П. Шамякіна заняла першае месца. Жаночая зборная каманда УА МДПУ заняла другое месца.

Жаночую і мужчынскую зборныя каманды падрыхтаваў выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спартыўных дысцыплін Бараноўскі Уладзімір Мікалаевіч.

Віншуем пераможцаў і прызёраў спаборніцтваў!!!

15-1 15-1
15-1 15-1

 

Дадатковая інфармацыя