Універсітэцкая субота на фізіка-інжынерным факультэце
- Падрабязнасці
- Апублікавана 11.03.2019 05:33
02.03.2019 ва ўстанове адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” ў межах асветніцка-адукацыйнага і прафарыентацыйнага праекта “Універсітэцкія суботы” пад кіраўніцтвам доктара тэхнічных навук, прафесара, загадчыка кафедры фізікі і матэматыкі Савенка Уладзіміра Сямёнавіча адбылася лекцыя “Эксперыментальныя даследаванні па фізіцы” для навучэнцаў 8–11 класаў сярэдніх агульнаадукацыйных школ г. Мазыра і г. Калінкавічы.
Прафесар Савенка У.С. расказаў пра методыку і тэхніку фізічнага эксперымента, асаблівасці правядзення эксперыментальных фізічных даследаванняў і аб камп’ютарным мадэляванні фізічных працэсаў. На лекцыі былі прадэманстраваны фізічныя эксперыменты і іх камп’ютарнае мадэляванне па апісанні і адлюстраванні электрычнага поля, электрамагнітнай індукцыі, генератара Ван-дэ-Графа і іншых фізічных з’яў.
Школьнікам было расказана пра дасягненні МДПУ імя І.П. Шамякіна, навукова-даследчую работу студэнтаў фізіка-інжынернага факультэта, пра ролю настаўніка і ўклад вучоных-фізікаў у развіццё адукацыі і навукі ў Рэспубліцы Беларусь.
