Усебеларуская студэнцкая лыжня – 2019
- Падрабязнасці
- Апублікавана 25.02.2019 06:10
16 лютага 2019 г. на лыжаролернай трасе ў г. Мінску адбылася Усебеларуская студэнцкая лыжня.
Студэнты факультэта фізічнай культуры – Марціновіч Юлія, Збароўская Юлія, Чымірка Лізавета, Содзель Яніна, Некраш Аляксандр, Арда Ігар, Мазуркевіч Руслан, Пугач Андрэй – прынялі ўдзел у наступных відах праграмы:
- біятлонная эстафета (4 па 3,6 км з двума агнявымі рубяжамі);
- лыжная эстафета (2, 4 км 2 дзяўчыны + 2 юнакі).
У масавым забегу сярод прафесарска-выкладчыцкага складу вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь прынялі ўдзел старшы выкладчык кафедры тэорыі і методыкі фізічнага выхавання Дайняк Юрый Пятровіч і старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спартыўных дысцыплін Дайняк Ігар Пятровіч.
Усяго ў мерапрыемстве прыняў удзел 371 студэнт з 49 вышэйшых навучальных устаноў, а таксама выкладчыкі, супрацоўнікі, кіраўнікі ўстаноў вышэйшай адукацыі і прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
