Рэспубліканская акцыя “Не прапальвай сваё жыццё!”
- Падрабязнасці
- Апублікавана 27.11.2018 05:44
У рамках Тыдня прававых ведаў “Законапаслухмяны грамадзянін” і другога этапу рэспубліканскай акцыі “Не прапальвай сваё жыццё!” работнікамі Мазырскага раённага падраздзялення па НС і спецыялістамі сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службаў была праведзена інфармацыйная сустрэча са студэнтамі, якія пражываюць у інтэрнатах УА МДПУ імя І.П. Шамякіна.
Падчас выступлення супрацоўнікі МНС дэманстравалі наглядна-выяўленчую прадукцыю, прыводзілі прыклады пажараў ад цыгарэты, нагадалі аб неабходнасці ўстаноўкі пажарных апавяшчальнікаў у сваіх домаўладаннях і кватэрах. Азнаёмілі студэнтаў з мабільным дадаткам “Дапамога побач”.
Напрыканцы работнікі Мазырскага раённага падраздзялення па НС прадэманстравалі прафілактычныя відэафільмы, якія не пакінулі нікога абыякавым. Таксама адказалі на шматлікія пытанні.
