Студэнты-валанцёры факультэта фізічнай культуры ў ТЦСАН Мазырскага раёна

Студэнты-валанцёры факультэта фізічнай культуры ў ТЦСАН Мазырскага раёна

23-1-7       20.11.2018 студэнты факультэта фізічнай культуры Лымар Вікторыя, Кадоліч Дзіна, Бяляўскі Мікіта, Сікорскі Аляксандр, Піскун Аляксандр, Цян Яўген, Семяненка Іван, Якушаў Алег пад кіраўніцтвам намесніка дэкана па выхаваўчай рабоце Нічыпорка Н.М. і куратара 1 курса 1 групы Дайняка І.П. арганізавалі і правялі чарговае мерапрыемства з серыі “Ад сэрца да сэрца” для маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі і інвалідаў на базе аддзялення дзённага знаходжання ТЦСАН.

Мерапрыемства ахапіла многа конкурсаў, гульнёвых заданняў, танцавальны флэшмоб. Завяршылася мерапрыемства стварэннем “дрэва жаданняў”. Удзельнікі мерапрыемства атрымалі мноства станоўчых эмоцый і незабывальных уражанняў.

Дзейнасць такой накіраванасці дазваляе студэнтам рэалізаваць патрэбы ў пачуцці прыналежнасці і неабходнасці аказваць дапамогу, імкненне да зносінаў і абмену вопытам, самарэалізацыі.

 

 

Дадатковая інфармацыя