Рэспубліканскае метадычнае аб’яднанне педагагічных работнікаў устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі

Рэспубліканскае метадычнае аб’яднанне педагагічных работнікаў устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі

20-0

Праблема адоранасці на сённяшні дзень застаецца актуальнай. Гэта, перш за ўсё, звязана з патрэбай грамадства ў неардынарнай творчай асобе. Ранняе выяўленне, навучанне і выхаванне адораных і таленавітых дзяцей складае адну з галоўных задач удасканальвання сістэмы адукацыі.

15 лістапада 2018 года на базе УА МДПУ імя І.П. Шамякіна адбылося пасяджэнне Рэспубліканскага метадычнага аб’яднання педагагічных работнікаў устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Падтрымка адораных дзяцей праз раскрыццё і рэалізацыю творчага патэнцыялу ў выяўленчай дзейнасці і дэкаратыўна-прыкладной творчасці”.

 

На пленарным пасяджэнні з прывітальнымі словамі выступілі:

Тамара Арсенцьеўна Сідарэвіч, кіраўнік рэспубліканскага метадычнага аб’яднання, метадыст вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі ўстановы адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь;

Любоў Сцяпанаўна Клепчукова, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Мазырскага райвыканкама;

Валерый Мікалаевіч Наўныка, рэктар УА МДПУ імя І.П. Шамякіна, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт.

У першым дакладзе В.В. Казачэнка, дырэктар ДУА МЦТДіМ, прадставіла вопыт работы ДУА “Мазырскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”.

Затым паказалі і пракаментавалі дызайнерскія калекцыі адзення Т.М. Кукса, педагог дадатковай адукацыі аб’яднання па інтарэсах “Канструяванне і мадэляванне адзення” ДУА МЦТДіМ, і І.А. Макеранкова, старшы выкладчык кафедры тэхналагічнай адукацыі УА МДПУ імя І.П. Шамякіна.

З дакладам “Дэанталагічная гатоўнасць педагогаў да ўзаемадзеяння з адоранымі навучэнцамі” выступіла І.А. Карповіч, магістр псіхалогіі, старшы выкладчык кафедры педагогікі і псіхалогіі.

 

Потым адбылося анлайн-падключэнне, і па праблеме “Дыягнастычны інструментарый выяўлення і развіцця мастацкай адоранасці” ўдзельнікі пасяджэння праслухалі паведамленне П.С. Смаляной, педагога-псіхолага УА НЦМТДМ Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Т.Л. Андрыеўская, намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце ДУА МЦТДіМ, выступіла з дакладам “Сацыяльнае партнёрства ўстаноў дадатковай адукацыі горада Мазыра ў рабоце з адоранымі дзецьмі: рэгіянальны аспект”. Таццяна Леанідаўна прадставіла вынікі работы філіяла кафедры педагогікі і псіхалогіі, які функцыянуе з 2013 года на базе Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.

 

Пасля пленарнага пасяджэння ўдзельнікі метадычнага аб’яднання атрымалі магчымасць пазнаёміцца з адной з новых форм работы філіяла кафедры з педагогамі дадатковай адукацыі “Акадэмія педагагічных інавацый”. Загадчык філіяла, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Астрэйка А.С. правяла навукова-метадычны практыкум “Эфектыўныя стратэгіі работы з адоранымі навучэнцамі”.

Удзельнікі метадычнага аб’яднання, якія прыехалі з усіх абласцей Беларусі, атрымалі магчымасць азнаёміцца з дасягненнямі сістэмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Гомельскай вобласці на выставе навукова-метадычнага забеспячэння развіцця адораных дзяцей “Адораныя дзеці – надзея Беларусі”, арганізаванай сумесна УА МДПУ імя І.П. Шамякіна і ДУА МЦТДіМ.

Дадатковая інфармацыя