Добрыя справы студэнтаў-валанцёраў факультэта фізічнай культуры

Добрыя справы студэнтаў-валанцёраў факультэта фізічнай культуры

17-8        14.11.2018 г. студэнты факультэта фізічнай культуры Запатылюк Аліна, Батурэвіч Наталля, Здрок Яна, Чэчка Вольга, Цімашышына Яна, Ядлоўскі Арцём, Марціновіч Юлія, Збароўская Юлія пад кіраўніцтвам намесніка дэкана па выхаваўчай рабоце Нічыпорка Н.М. арганізавалі і правялі чарговае мерапрыемства з серыі “Ад сэрца да сэрца” для маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі і інвалідаў на базе аддзялення дзённага знаходжання ТЦСАН Мазырскага раёна. Мерапрыемства ўключала многа конкурсаў, гульняў, гульнёвых заданняў.

Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі мноства станоўчых эмоцый і незабывальных уражанняў.

Дзейнасць такой накіраванасці дазваляе студэнтам выкарыстаць атрыманыя тэарэтычныя веды ў рамках дысцыпліны “Адаптыўная фізічная культура” на практыцы, дае магчымасць набыць практычны вопыт зносінаў з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі, знаходзіць да кожнага чалавека індывідуальны падыход.

Супрацоўнікі ТЦСАН Мазырскага раёна адзначылі каштоўнасць і важнасць дзейнасці, якую ажыццяўляюць студэнты-валанцёры факультэта фізічнай культуры.

 

 

Дадатковая інфармацыя