«МИЛАЯ МАЛАЯ РОДИНА»

«МИЛАЯ МАЛАЯ РОДИНА»

28-8

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка № 247 ад 20 чэрвеня 2018 года 2018–2020 гады ў Беларусі праходзяць пад знакам Года малой радзімы. У сувязі з гэтым студэнты факультэта фізічнай культуры пад кіраўніцтвам намесніка дэкана па выхаваўчай рабоце Нічыпорка Н.М. прынялі актыўны ўдзел у акцыі “Мілая малая радзіма”:

 

 Милая малая родина,

 

 Точка на карте Земли,

 

 Сердце навек тебе отдано,

 

 Мы тебя помним вдали!

 

Мерапрыемства праходзіла ў тры этапы.

 

Першы этап уключаў у сябе конкурс плакатаў, прысвечаных году малой радзімы (адказны – куратар 3 курса 1 групы Будкоўскі В.М.). Студэнты 3 курса прынялі актыўны ўдзел у выкананні плакатаў. Быў вызначаны лепшы плакат, зроблены студэнтамі Барысенка Юліяй, Вільковай Елізаветай, Гара Марынай, Болбас Юліяй, Кавалеўскай Крысцінай.

 

Другі этап уключаў конкурс песні (адказны – куратар 4 курса 3 групы Васілевіч А.В.). Студэнты 2–4 курсаў выконвалі песні патрыятычнай накіраванасці, прысвечаныя Беларусі. Былі вызначаны лепшыя выканаўцы.

 

Трэці этап – правядзенне акцыі ў холе галоўнага корпуса (адказны – намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце Нічыпорка Н.М.). Студэнты Збароўская Юлія, Здрок Яна, Марціновіч Юлія прадставілі стэнд з беларускімі нацыянальнымі касцюмамі. Студэнты Супрунчык Аляксандр і Чэчка Вольга выканалі песню “Мая Радзіма”. Затым удзельнікі акцыі на карту Радзімы наклеілі сардэчкі з назвамі мясцін, якія яны лічаць сваёй малой радзімай. Удзельнікі акцыі працавалі зладжана. Пасля правядзення мерапрыемства ўсе прысутныя пераканаліся ў тым, што ва ўніверсітэце навучаюцца студэнты з розных куткоў нашай краіны і кожны з іх любіць і цэніць сваю малую радзіму.

Удзел студэнцкай моладзі ў такіх мерапрыемствах накіраваны на фарміраванне патрыятычнай свядомасці, пачуцця вернасці сваёй Айчыне, а таксама здольнасці паспяхова выконваць свае грамадзянскія абавязкі.

Дадатковая інфармацыя