Свята горада Мазыра

Свята горада Мазыра

24-01

22 верасня 2018 года адміністрацыя, супрацоўнікі і студэнты УА МДПУ імя І.П. Шамякіна прынялі ўдзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных святкаванню Дня горада Мазыра. У гэтым годзе Мазыру споўнілася 863 гады. Старт мерапрыемствам быў дадзены шэсцем па галоўнай вуліцы горада прадстаўнікоў працоўных калектываў, арганізацый і прадпрыемстваў, моладзі і дзяцей Мазыра, сярод якіх былі і студэнты нашага ўніверсітэта. Святочны настрой стваралі гулянні, якія праходзілі ў цэнтры Мазыра на набярэжнай ракі Прыпяць і ў парку адпачынку “Перамога” да позняга вечара. Завяршылася свята яркім салютам. Свята горада пакінула пасля сябе мноства яркіх эмоцый і незабыўных уражанняў.

Дадатковая інфармацыя