Прысвячэнне ў першакурснікі

Прысвячэнне ў першакурснікі

20-01

Весела, крэатыўна і эмацыянальна ў першыя дні новага навучальнага года прайшла квэст-гульня “Атрымай веды пра свой універсітэт”, якую праводзіў актыў студэнцкага самакіравання ўніверсітэта сумесна з аддзелам па выхаваўчай рабоце з моладдзю. У гульні прынялі ўдзел студэнты першага курса чатырох факультэтаў: тэхнолага-біялагічнага, філалагічнага, факультэта фізічнай культуры і факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі. Першакурснікі, выконваючы прапанаваныя ім заданні, знаёміліся з адміністрацыяй, структурнымі падраздзяленнямі і аддзеламі ўніверсітэта.Узнагароджанне ўдзельнікаў квэст-гульні адбылося на першай у гэтым навучальным годзе маладзёжнай дыскатэцы, дзе маладых людзей чакалі класная музыка, прызы і выдатны настрой.

 

 

Дадатковая інфармацыя