Студэнты – за чысты горад!

Студэнты – за чысты горад!

25-1

       “Студэнты – за чысты горад!” – пад такім дэвізам прайшоў суботнік па навядзенні парадку і ўпарадкаванасці тэрыторыі парка культуры і адпачынку “Перамога” напярэдадні святкавання Дня горада.

Студэнты, якія пражываюць у інтэрнатах № 1 і № 2, прыбіралі апалае лісце і сухія галіны.

Дзякуючы цёпламу і сонечнаму надвор’ю, добраму настрою ўсе з задавальненнем працавалі, каб зрабіць тэрыторыю парка прыгожай і чыстай, а горад Мазыр – больш прывабным для жыхароў і гасцей.

 


Дадатковая інфармацыя