25 верасня – глабальны дзень дзеянняў у падтрымку мэтаў устойлівага развіцця

25 верасня – глабальны дзень дзеянняў у падтрымку мэтаў устойлівага развіцця

211

Арганізацыя ААН штогадова праводзіць акцыю міжнароднай ініцыятывы “Глабальны дзень дзеянняў у падтрымку мэтаў устойлівага развіцця”, мэтай якога з’яўляецца захапленне ўвагі прадстаўнікоў органаў улады, дзелавых і акадэмічных колаў, грамадскіх аб’яднанняў і прыватных асоб ва ўсім свеце да пытанняў дасягнення асноўных мэтаў у галіне адукацыі, аховы здароўя, гендэрнай роўнасці, эканомікі, рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў і г.д.

Установа адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” таксама не застаецца па-за справай і ў межах дадзенай акцыі на базе вну праводзяцца мерапрыемствы, накіраваныя на забеспячэнне здаровага ладу жыцця моладзі, гендэрнай роўнасці, прафілактыкі суіцыданебяспечных паводзінаў сярод студэнтаў.

У верасні спецыялістамі сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы сумесна з прадстаўнікамі духавенства была арганізавана выстава інфармацыйных білбордаў – каштоўнасці моладзі ва ўмовах інфармацыйнага грамадства. У кожнага з наведвальнікаў выставы была магчымасць здабыць для сябе многа цікавай інфармацыі і вызначыцца з уласнымі жыццёвымі мэтамі.

Дадатковая інфармацыя