31-ы міжнародны кангрэс Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў
- Падрабязнасці
- Апублікавана 17.09.2018 08:30

10 верасня ў Мінску пачаў работу 31-ы міжнародны кангрэс Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў, які будзе працаваць да 15 верасня ўключна. Цырымонія адкрыцця адбылася ў НВЦ “Белэкспа” пры ўдзеле Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка.
У кангрэсе прынялі ўдзел прадстаўнікі УА МДПУ імя І.П. Шамякіна – Наўныка Валерый Мікалаевіч, прарэктар па навуковай рабоце, Грачаннікаў Эдуард Яўгенавіч – начальнік навукова-даследчага сектара.
Аляксандр Лукашэнка заявіў аб паскораным упэўненым развіцці касмічнай галіны ў нашай краіне, адзначыў паспяхова засвоены ў Беларусі выпуск аптычных спадарожнікавых сістэм, касмічных люстэркаў і апаратуры для дыстанцыйнага зандзіравання зямлі. Таксама сумесна з расійскімі экспертамі вядзецца распрацоўка перспектыўных касмічных тэхналогій.
Удзельнікі кангрэса правядуць некалькі тэхнічных сесій, яны будуць прысвечаны навуковым касмічным распрацоўкам і апошнім палётам на МКС.
