Размеркаванне выпускнікоў 2018 года
- Падрабязнасці
- Апублікавана 28.05.2018 06:17
24 красавіка 2018 года ва ўніверсітэце адбылося размеркаванне выпускнікоў. Выпуск складаецца з 360 чалавек, з іх: І ступені вышэйшай адукацыі – 321 чалавек, ІІ ступені – 39 чалавек.
Універсітэтам зроблена вялікая работа па выкананні дзяржаўнага заказу на падрыхтоўку спецыялістаў, заяўкі прыйшлі практычна з усіх рэгіёнаў Беларусі.
Праз некалькі месяцаў 260 бюджэтнікаў першай ступені атрымання вышэйшай адукацыі і 38 бюджэтнікаў другой ступені вышэйшай адукацыі, якія былі размеркаваны, паедуць у аддзелы адукацыі па ўсёй рэспубліцы на свае працоўныя месцы, зменяць свой статус студэнта на статус настаўніка. Гарантаванае працоўнае месца дае выпускнікам упэўненасць у заўтрашнім дні.
У хуткім часе студэнтаў выпускных курсаў чакаюць дзяржаўныя экзамены, абарона дыпломных работ, да якіх грунтоўна рыхтуюцца студэнты і выкладчыкі. Шлях да звання “педагог з дыпломам” завяршаецца. Наперадзе – новая дарога, білет у якую выпускнікі ўжо атрымалі.
У добры шлях, выпускнікі!
