15 лютага – Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

15 лютага – Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

20-1

Штогадова 15 лютага, згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 года № 157, у нашай краіне адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

У Афганістане з 1979 па 1989 гады праходзіла службу каля 30 тысяч ураджэнцаў Беларусі. Многія з той вайны вярнуліся моцнымі мужчынамі, іх грудзі ўпрыгожвалі ордэны і медалі, узнагароды за мужнасць, адвагу і гонар. Але многія не вярнуліся на родную зямлю: 772 воіна загінула на камяністай афганскай зямлі, 12 згінула без весткі, 718 засталося інвалідамі, а астатнія – з ранамі ў душы. Больш за 400 нашых землякоў, якія пражываюць на тэрыторыі г. Мазыра, Мазырскага раёна і блізкіх раёнаў, сталі ўдзельнікамі ваенных аперацый у Афганістане, 12 з іх загінула.

У якасці даніны павагі да тых, хто мае дачыненне да гераічнай і трагічнай афганскай вайны, 15 лютага намеснікам дэкана факультэта фізічнай культуры Нічыпорка Н.М., супрацоўнікамі аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю была арганізавана і праведзена сустрэча студэнтаў факультэта фізічнай культуры з воінам-інтэрнацыяналістам, членам Мазырскай раённай арганізацыі “Беларускі саюз афіцэраў”, непасрэдным удзельнікам падзей тых часоў – Чарапанавым Леанідам Міхайлавічам.

Падчас сустрэчы студэнты мелі магчымасць задаць Леаніду Міхайлавічу пытанні, якія іх цікавілі, далучыцца да старонак ваеннага жыцця тых часоў.

Бітвы завяршаюцца, але гісторыя вечная. Пайшла ў гісторыю і афганская вайна. Але ў памяці людской яшчэ ёй жыць доўга, таму што яе гісторыя напісана крывёй салдат і слязамі маці. І наш абавязак – захоўваць памяць пра верных сыноў Айчыны.

 

20-2
 

Дадатковая інфармацыя