Дзень донара ва ўніверсітэце

Дзень донара ва ўніверсітэце

3 мая 2017 года студэнты УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” прынялі ўдзел у акцыі самаахвотнага донарства, якая прайшла на базе станцыі пералівання крыві г. Мазыра. У гэтым годзе адбылася ўнікальная акцыя, паколькі ўдзел у ёй прынялі толькі студэнты-першакурснікі. Шэрагі самаахвотных донараў нашага ўніверсітэта папоўнілі 22 навучэнцы, якія ўпершыню ў гэты дзень выканалі гуманную місію ў імя выратавання хворых альбо тых, хто перажыў катастрофы, нованароджаных альбо будучых маці. Кроў – гэта самае каштоўнае з таго, што чалавек можа даць іншаму чалавеку, гэта дар жыцця.

Выказваем удзячнасць усім, хто не застаўся абыякавым і прыняў удзел у акцыі!

 

Дадатковая інфармацыя