Шчыра запрашаем на філфак!

Шчыра запрашаем на філфак!

27.04.2017 года ў рамках Міжнароднай канферэнцыі “Ад ідэі – да інавацыі – 2017” выкладчыкамі і студэнтамі філалагічнага факультэта былі арганізаваны і праведзены інтэрактыўныя прафарыентацыйныя праекты “Перадай іншаму: Я люблю Беларусь!” і “Перадай іншаму: Я выбіраю філфак!” для навучэнцаў педагагічных класаў школ Палескага рэгіёна. Студэнты філфака прывіталі самую таленавітую і перспектыўную моладзь нашай краіны.

Акцыя прайшла пад дэвізам “Абітурыент! Лозунг ва ўсе часы аднолькавы: у будучыню разам з філфакам!”. Лепшыя студэнты прарэкламавалі спецыяльнасці:

– “Руская мова і літаратура. Замежная мова (англійская)”;

– “Замежныя мовы (англійская, нямецкая)”;

– “Замежныя мовы (нямецкая, англійская)”;

– “Гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны”.

Усё гэта – разнастайны і захапляльны свет ведаў, якія студэнты атрымліваюць на філалагічным факультэце.

Настаўнікі і навучэнцы педагагічных класаў прынялі актыўны ўдзел у праектах, праілюстравалі выбар сваёй будучай прафесіі з дапамогай прапанаваных лагатыпаў: “Я выбіраю МДПУ”, “Я выбіраю філалагічны”, “Я люблю рускую мову і літаратуру”, “Я люблю гісторыю”, “Я люблю англійскую мову”, “Я люблю нямецкую мову” і інш.

 

Паважаныя абітурыенты 2017 года! Філфак – Ваш выбар!

 

Председатель студенческого совета
филологического факультета,

 

Ширко А.В.

 

 

 

 
 
 

Дадатковая інфармацыя