“Ад ідэі – да інавацыі – 2017”
- Падрабязнасці
- Апублікавана 02.05.2017 06:33

27 красавіка 2017 года ва УА МДПУ імя І.П. Шамякіна адбылася ХХІV Міжнародная студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя “Ад ідэі – да інавацыі – 2017”, у якой прыняло ўдзел больш за 600 студэнтаў, у тым ліку 160 з вну замежжа ў рамках заключаных дагавораў аб творчым супрацоўніцтве. Канферэнцыя праводзіцца штогадова з мэтай падвядзення вынікаў навукова-даследчай работы студэнтаў, абмену і распаўсюджвання назапашанага ў бягучым навучальным годзе вопыту даследчай работы паміж студэнтамі.
У 2017 годзе суарганізатарамі дадзенага навуковага форума выступілі:
– ФДБАУ ВПА “Арэнбургскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт”;
– Арзамаскі філіял Ніжагародскага ўніверсітэта імя Мікалая Іванавіча Лабачэўскага;
– ФДБАУ ВПА “Глазаўскі педагагічны інстытут імя В.Р. Караленкі”.
