Падводзім вынікі выхаваўчай і ідэалагічнай работы Года культуры ва ўніверсітэце

Падводзім вынікі выхаваўчай і ідэалагічнай работы Года культуры ва ўніверсітэце

У МДПУ імя І.П. Шамякіна распрацавана і эфектыўна працуе сістэма ідэалагічнай, выхаваўчай і інфармацыйнай работы, разлічаная на ўвесь перыяд навучання.

2016 год быў аб’яўлены ў краіне Годам культуры. Дзеля выканання Рэспубліканскага Плана мерапрыемстваў па правядзенні ў 2016 годзе Года культуры студэнты ўніверсітэта прымалі актыўны ўдзел у рэспубліканскіх, абласных, раённых мерапрыемствах:

– Рэспубліканскі фестываль студэнцкай творчасці “Студэнцкая восень – 2016” (дыплом за ўдзел). У ходзе работы фестывалю ўдзельнікі атрымалі магчымасць праявіць свае творчыя здольнасці і задаць актуальныя пытанні, якія хвалююць студэнтаў. З 33 вну, якія прынялі ўдзел у фестывалі, студэнт фізіка-інжынернага факультэта Яфрэмаў Андрэй заваяваў дыплом 3 ступені ў намінацыі “Інструментальны жанр”;

– Рэспубліканскі фестываль-конкурс моды і фота “Млын моды – 2016” (дыплом за ўдзел);

– Рэспубліканскі фестываль мастацкай творчасці навучэнцаў і студэнцкай моладзі “АРТ-вакацыі – 2016” (дыплом за ўдзел);

– Рэспубліканская выстава студэнцкай творчасці “Грані Творчасці” (дыплом за ўдзел);

– абласны этап рэспубліканскага конкурсу “Студэнт года – 2016” (студэнтка 3 курса факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі адзначана дыпломам у намінацыі “Адкрыццё года”);

– абласны этап рэгіянальнага адборачнага тура “Увасабленне” рэспубліканскага конкурсу моды і фота “Млын моды – 2016” (дыплом за ўдзел з калекцыяй);

– абласны конкурс грацыі і артыстычнага майстэрства “Каралева Вясна – 2016” (дыпломы ў намінацыі “ONLINE”, “Міс Творчасць”);

– рэгіянальны фестываль творчасці “Моладзь – адраджэнню, развіццю, будучыні!” (арганізатарам Фестывалю выступіла УА МДПУ імя І.П. Шамякіна);

– фестываль аўтарскай песні і гітарнай музыкі “Звіні, гітара” (дыплом за ўдзел у намінацыі “Аўтар-выканаўца”);

– раённы Арт-праект “Мазыр – горад талентаў – 2016” (дыплом за ўдзел).

У рамках Плана мерапрыемстваў па правядзенні ў 2016 годзе Года культуры ва ўніверсітэце адбываліся мерапрыемствы, прымеркаваныя да 95-годдзя з дня нараджэння І.П. Шамякіна, імя якога прысвоена нашаму ўніверсітэту:

– творчы праект  «Сёння табе гонар і пашана…»;

– сустрэча студэнцкай моладзі з Г.М. Дашкевіч “Успаміны пра І.П. Шамякіна”;

– завочная экскурсія па мясцінах жыцця і творчасці І.П. Шамякіна.

Усе мерапрыемствы, у якіх прымала ўдзел моладзь нашага ўніверсітэта, былі арыентаваны на фарміраванне рознабакова развітай, маральна дасканалай, творчай асобы.

З мэтай развіцця студэнцкай творчасці і сцэнічнага майстэрства ва ўніверсітэце праводзіліся традыцыйныя і папулярныя ў студэнцкім асяродку мерапрыемствы, святы і конкурсы (“Дзень ведаў”, “Кубак першакурсніка”, “Міс-універсітэт”, агульнаўніверсітэцкі конкурс студэнцкіх агітацыйных брыгад па прапагандзе здаровага ладу жыцця і г.д.). Гэтыя мерапрыемствы старанна рыхтаваліся і дазвалялі задаць дастаткова высокі культурны і творчы ўзровень выступленням студэнтаў.

У 2016 годзе студэнты нашага ўніверсітэта паспрабавалі сябе ў новым накірунку: яны актыўна прымалі ўдзел у мерапрыемствах, накіраваных на развіццё прадпрымальніцкай дзейнасці студэнцкай моладзі. Гэта такія мерапрыемствы, як:

– Рэспубліканскае стартап-мерапрыемства “Моладзь у прадпрымальніцтве” (дыпломы за ўдзел: накірункі “Паслугі”, “Сацыяльныя праекты”);

абласны конкурс “Мая законатворчая ініцыятыва” (грамата ў намінацыі “За лепшую работу”);

Рэспубліканскі конкурс праектаў і ініцыятыў творчай моладзі “Геній-стартап” (дыплом пераможцы).

Неабходна адзначыць, што новы 2017 год таксама не стане выключэннем: ужо сёння плануецца ўдзел у новых фестывалях і конкурсах рознага ўзроўню. Упэўнены, што і ў гэтым годзе новыя перамогі папоўняць капілку творчых дасягненняў нашага ўніверсітэта!

          

 

Дадатковая інфармацыя