Маладыя вучоныя ўніверсітэта прынялі ўдзел у заключным этапе фестывалю маладзёжнай навукі вышэйшых навучальных устаноў

Маладыя вучоныя ўніверсітэта прынялі ўдзел у заключным этапе фестывалю маладзёжнай навукі вышэйшых навучальных устаноў

17 студзеня 2017 года ў Ліцэі БДУ адбылося ўрачыстае закрыццё Фестывалю маладзёжнай навукі вышэйшых навучальных устаноў. У гэтым навуковым форуме прынялі ўдзел прадстаўнікі УА МДПУ імя І.П. Шамякіна – Юдзянкова Г.В. (старшыня савета маладых вучоных універсітэта), Кавалёва А.В. (старшыня студэнцкага навуковага таварыства), аспірант Аманава М., магістрант Проц В., студэнты Кунгер К., Чуб К.

Як адзначыў першы намеснік міністра адукацыі Вадзім Анатольевіч Богуш, на працягу 2016 года ў маладых вучоных была магчымасць зносінаў са старэйшымі калегамі і магчымасць прадставіць свае ўласныя распрацоўкі. Яны маглі абмеркаваць праблемныя пытанні, паказаць сябе і знайсці перспектывы для далейшага прафесійнага росту.

 

Падчас заключнага этапу Фестывалю была арганізавана выстава папулярнай навукі з інтэрактыўнымі пляцоўкамі вышэйшых навучальных устаноў, былі прачытаны навукова-папулярныя лекцыі вядучымі вучонымі.

 

У рамках мерапрыемства адбыўся круглы стол з удзелам старшынь саветаў маладых вучоных вну на тэму “Маладзёжная навука: падтрымка, перспектывы, праблемы”, на якім было адзначана, што пры беларускіх вну неабходна развіваць сістэму цэнтраў калектыўнага карыстання абсталяваннем, а таксама абмеркаваны пытанні падрыхтоўкі і абароны дысертацый маладымі вучонымі.

 

У час урачыстага закрыцця Фестывалю адбылася дэманстрацыя фільма аб мерапрыемствах Фестывалю, якія праводзіліся на працягу 2016 года, а таксама ўзнагароджанне лепшых калектываў ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі.

 

 

 


 

 

 

 

 

 
 
 

Дадатковая інфармацыя