Віншуем!

Віншуем!

Распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19.12.2016 № 210 рп Алене Міхайлаўне Аўсіюк, дацэнту кафедры агульнай фізікі і МВФ, кандыдату фізіка-матэматычных навук, дацэнту, прызначана стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным на 2017 год.

Стыпендыя прызначана за распрацоўку і выкарыстанне новых матэматычных метадаў у палярызацыйнай оптыцы, электрадынаміцы, квантавай механіцы і тэорыі элементарных часціц з улікам гравітацыйных узаемадзеянняў, якія апісваюцца метадамі нееўклідавай геаметрыі; атрыманыя вынікі апублікаваны ў 3 манаграфіях, айчынных і замежных навуковых выданнях, іх практычная значнасць пацверджана 3 актамі аб укараненні ў вучэбны працэс.

Дадатковая інфармацыя