Агульнаўніверсітэцкая дабрачынная акцыя “Лепшае дзецям”

Агульнаўніверсітэцкая дабрачынная акцыя “Лепшае дзецям”

27-12-24Супрацоўнікі і студэнты нашага ўніверсітэта прынялі актыўны ўдзел у дабрачыннай рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці”, аб’яўленай у Беларусі з 9 снежня па 8 студзеня 2017 года. Удзельнікі валанцёрскага атрада “Твары дабрыню” на працягу снежня наведвалі ўстановы адукацыі і аховы здароўя г. Мазыра з навагоднімі мерапрыемствамі.

13 снежня на базе ДУА “Мазырскі дзіцячы дом” валанцёрамі была арганізавана конкурсна-гульнёвая праграма з уручэннем памятных падарункаў для выхаванцаў установы.

19 снежня ўдзельнікі атрада “Твары дабрыню” парадавалі навагоднімі прадстаўленнямі выхаванцаў ДУА “Сацыяльна-педагагічны цэнтр г. Мазыра” і маленькіх пацыентаў УАЗ “Мазырская гарадская бальніца. Дзіцячае хірургічнае аддзяленне”.

22 снежня на базе аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў Мазырскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва студэнты-актывісты арганізавалі майстар-клас ад Дзеда Мароза па вырабе ёлачных упрыгожанняў.

Завяршальным мерапрыемствам дабрачыннага марафону стала навагодняя казка ў Мазырскім цэнтры рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця “Вясёлка”, арганізаваная 23 снежня.

У акцыі прыняло ўдзел больш за 50 валанцёраў універсітэцкага атрада “Твары дабрыню”, а таксама неабыякавыя студэнты, педагогі, супрацоўнікі, якія адгукнуліся на збор падарункаў, канцылярскіх прылад і салодкіх пачастункаў.

Таксама выказваем падзяку выпраўленчай установе адкрытага тыпу № 21, выпраўленчай установе “ВК № 20”, Пракуратуры Мазырскага раёна, Мазырскаму аддзелу Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь, Мазырскай РА БТЧК, ГА БРСМ за аказаную дабрачынную дапамогу.

Бясспрэчна, самым галоўным падарункам для дзяцей сталі ўвага і клопат, шчырыя ўсмешкі, вясёлы смех, завадныя танцы, навагоднія мерапрыемствы з Дзедам Марозам, Снягуркай і іншымі казачнымі героямі.

Падчас правядзення акцыі “Нашы дзеці” кожны ўдзельнік стаў трошкі чараўніком, падараваў часцінку душэўнай цеплыні і веру ў навагоднія цуды! 

27-12-25 27-12-26 27-12-27
27-12-28 27-12-29 27-12-30
27-12-31 27-12-32 27-12-33

Дадатковая інфармацыя