Акцыя “Студэнты – дзецям-інвалідам”

Акцыя “Студэнты – дзецям-інвалідам”

06-12-003Паводле традыцыі, на факультэце дашкольнай і пачатковай адукацыі напярэдадні Міжнароднага дня інваліда – 3 снежня – была праведзена акцыя “Студэнты – дзецям-інвалідам”.

На сабраныя сродкі былі набытыя спартыўны інвентар і канцылярскія тавары для выхаванцаў ДУА “Мазырскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі”.

Падарункі дзецям былі ўручаны 2 снежня на афіцыйным адкрыцці фестывальнага тыдня, прысвечанага Міжнароднаму дню інвалідаў. Мерапрыемства пачалося з яркага выступлення калектыву песні і танца “Вясёлка”, у склад якога ўваходзяць педагогі і выхаванцы дадзенай установы. Калектыў дзейнічае ўжо 6 гадоў і з’яўляецца актыўным удзельнікам розных фестываляў і конкурсаў. Дэвіз калектыву: “Мы ўсе народжаныя роўнымі”.

Са словамі падзякі адміністрацыі і педагагічнаму калектыву Цэнтра выступіла начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Мазырскага райвыканкама Клепчукова Л.С.

Адміністрацыя Цэнтра ў асобе намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце Л.А. Хамутоўскай выказала ўдзячнасць выкладчыкам і студэнтам факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі за падтрымку, супрацоўніцтва, надзею на далейшае плённае ўзаемадзеянне.

Дадатковая інфармацыя