«Мая Беларусь»: экскурсія ў горад-герой Мінск

«Мая Беларусь»: экскурсія ў горад-герой Мінск

27.11.2016 для студэнтаў філалагічнага факультэта сумесна з прафкамам студэнтаў універсітэта была арганізавана экскурсія ў горад-герой Мінск.

Мэта экскурсійнай паездкі: выхаванне ў маладога пакалення любові да сваёй краіны, да яе гераічнай гісторыі і самабытнай культуры.

Студэнтам факультэта была прадастаўлена ўнікальная магчымасць пабыць у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.

Яркія ўражанні нашы студэнты атрымалі ад наведвання беларускага “дыямента” – галоўнай бібліятэкі краіны, фонды якой захоўваюць сапраўдныя скарбы, што складаюццца з 9 млн. кніг і дакументаў, створаных у Беларусі і розных краінах свету. Пярліна калекцыі – адзіны ў Беларусі збор кніг беларускага першадрукара Францыска Скарыны – 10 выпускаў Бібліі, выданне якой паклала пачатак кнігадрукаванню ва Ўсходняй Еўропе.

Манументальныя экспазіцыі музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны нікога не пакінулі абыякавым: кожны адчуў пякучы боль за мільёны жыццяў і бязмежны гонар за бессмяротны подзвіг свайго народа. Агульнае пачуццё аб’яднала беларускіх і туркменскіх студэнтаў, чые прадзеды і дзяды разам змагаліся за наша свабоднае і шчаслівае жыццё ў новым ХХІ стагоддзі.

У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь студэнты пазнаёміліся з шэдэўрамі беларускага і рускага мастацтва. Калекцыя “Рускае мастацтва XVIII – пачатку ХХ ст.” адкрыла наведвальнікам творы І.К. Айвазоўскага, І.І. Шышкіна, Ф.С. Рокатава, К.П. Брулова, А.І. Куінджы, А.Г. Лысенка, В.А. Трапініна, К.А. Кароўева і іншых майстроў жывапісу.

У гэты дзень у студэнцкім асяродку панавала атмасфера высокай культуры, асветы і патрыятызму.

Мы ўдзячныя намесніку дэкана па выхаваўчай рабоце Судзібор Ірыне Леанідаўне за ўнікальную магчымасць наведаць лепшыя музеі Беларусі і далучыцца да культуры нашай Радзімы і краін-суседак.

Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны:

 

 

Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь:



Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь:


Старшыня студэнцкага савета факультэта

Шырко Г.В.

 

Дадатковая інфармацыя