Падаруй дабро!
- Падрабязнасці
- Апублікавана 20.12.2012 07:49
13 снежня валанцёры УА МДПУ імя І.П. Шамякіна пад кіраўніцтвам спецыялістаў сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы, пры падтрымцы ПА АА БРСМ правялі гульнявую праграму «Сустрэча з клоунамі» з дзецьмі, якія знаходзяцца ў сацыяльна-педагагічным цэнтры г. Мазыра. Клоунатэрапія ўпершыню як форма работы з дзецьмі была ўжытая членамі валанцёрскага атрада «Рабі дабро».
Клоунатэрапія – адзін з метадаў тэрапіі, які закліканы несці дзецям радасць для паляпшэння псіхалагічнага стану дзіцяці праз смех, радасць, здзіўленне, захапленне і іншыя станоўчыя эмоцыі. Як кірунак клоунатэрапія з'явілася ў Амерыцы. Яе заснавальнікам лічыцца Патчы Адамс – звычайны лекар, якому не падабалася, як у бальніцах ставяцца да дзяцей, асабліва да смяротна хворых. У Патчы з’явілася вельмі шмат паслядоўнікаў спачатку ў Амерыцы, потым – у Еўропе. Каля сямі гадоў назад клоунатэрапія стала папулярнай у Расіі і Беларусі.