19 лістапада стартаваў асветніцка-адукацыйны і прафарыентацыйны праект “Універсітэцкія суботы”

19 лістапада стартаваў асветніцка-адукацыйны і прафарыентацыйны праект “Універсітэцкія суботы”

21-11-1519.11.2016 адбылося першае ў бягучым навучальным годзе мерапрыемства ў рамках асветніцка-адукацыйнага і прафарыентацыйнага праекта “Універсітэцкія суботы”. Практыкум “Складаныя пытанні ў падрыхтоўцы да цэнтралізаванага тэсціравання па гісторыі Беларусі” праводзіла старшы выкладчык кафедры гісторыі і методыкі выкладання гісторыі З. С. Кур’ян. Мерапрыемства наведалі 64 навучэнцы 10–11 класаў сярэдніх школ і гімназій г. Мазыра, г. Калінкавічы, г. Нароўлі, ДУА “Рамязоўскі яслі-дзіцячы сад-сярэдняя школа Ельскага раёна”.

Удзельнікі мерапрыемства былі азнаёмлены таксама з парадкам прыёму ва УА МДПУ імя І.П. Шамякіна на 2017 год, атрымалі буклеты прафарыентацыйнага зместу.

Дадатковая інфармацыя