Падпісанне праграмы супрацоўніцтва паміж УА МДПУ імя І.П. Шамякіна і Тураўскай епархіяй на 2016–2020 гг.

Падпісанне праграмы супрацоўніцтва паміж УА МДПУ імя І.П. Шамякіна і Тураўскай епархіяй на 2016–2020 гг.

17 лістапада 2016 года адбылося падпісанне Праграмы супрацоўніцтва паміж УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” і Тураўскай епархіяй Беларускай Праваслаўнай Царквы на 2016–2020 гг.

У ходзе сустрэчы быў зроблены аналіз двухбаковага супрацоўніцтва паміж універсітэтам і епархіяй, вынікам якога з’яўляецца правядзенне сумесных навукова-практычных семінараў, рэспубліканскіх і міжнародных навуковых канферэнцый, прысвечаных гісторыі праваслаўя на палескай зямлі, духоўна-маральнаму і патрыятычнаму выхаванню моладзі.

Епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід у прывітальным слове адзначыў: “Радасна заўважыць, што пры падрыхтоўцы будучых настаўнікаў, закліканых фарміраваць светапогляд і маральную культуру юнацтва, вашы выкладчыкі ўсвядомлена і з вялікай павагай выкарыстоўваюць палажэнні хрысціянскай педагогікі аб развіцці асобы, духоўны вопыт нашага народа і спадчыну святаайцоўскай літаратуры”.

21-11-12За актыўны ўклад у духоўна-маральнае і грамадзянска-патрыятычнае выхаванне моладзі епіскап Леанід уручыў рэктару МДПУ імя І.П. Шамякіна прафесару Валетаву В.В. узнагароду Патрыярха Рускай Праваслаўнай Царквы – юбілейны медаль “1000-годдзе прадстаўлення Святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра”.

Рэктар універсітэта ў сваім выступленні падкрэсліў, што фарміраванне духоўнасці студэнтаў як адной з важных якасцей будучага педагога дазволіць на належным узроўні рэалізоўваць прафесійную місію настаўніка і такім чынам будзе садзейнічаць умацаванню магутнасці нашай дзяржавы.

21-11-1321-11-14

Дадатковая інфармацыя