Районный этап областного конкурса научных биолого-экологических работ учащихся учреждений общего среднего и дополнительного образования «Молодежь и экологические проблемы современности»

Районный этап областного конкурса научных биолого-экологических работ учащихся учреждений общего среднего и дополнительного образования «Молодежь и экологические проблемы современности»

11 лістапада 2016 года на базе тэхнолага-біялагічнага факультэта адбыўся раённы этап абласнога конкурсу біёлага-экалагічных работ навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі “Моладзь і экалагічныя праблемы сучаснасці”.

16-11-01
Удзельнікі конкурсу “Моладзь і экалагічныя праблемы сучаснасці”

 
16-11-02
Жюри конкурса объективно оценивает работы учащихся
У склад журы ўваходзілі: дэкан тэхнолага-біялагічнага факультэта, дацэнт Пазывайла А.П.; метадыст РУМК аддзела адукацыі, спорту і турызму Мазырскага раённага выканаўчага камітэта Грыц І.А.; загадчык кафедры біялогіі і экалогіі Гумінская А.Ю.; старшы выкладчык кафедры біялогіі і экалогіі Букіневіч Л.А.; загадчык кафедры біёлага-хімічнай адукацыі Катовіч І.В.; дацэнт кафедры біёлага-хімічнай адукацыі Пяхота А.П.; педагог дадатковай адукацыі ДУА “Мазырскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” Зубараў С.В.
16-11-03
Адзін з пераможцаў конкурсу Кудравец Крысціна
Пераможцамі конкурсу сталі Кудравец Крысціна, якая прадстаўляла Мазырскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі з дакладам на тэму “Вывучэнне і распаўсюджванне амялы белай у г. Мазыры” (навуковы кіраўнік – педагог дадатковай адукацыі Гільміярава М.С.) і Шкурко Анастасія, вучаніца сярэдняй школы № 11 г. Мазыра, з дакладам на тэму”Відавая разнастайнасць трутавых грыбоў лясных супольнасцей Міхалкаўскага лясніцтва Мазырскага лясгаса” (навуковы кіраўнік – настаўнік біялогіі Азёма В.А.).

 

Дадатковая інфармацыя