Навукова-метадычны семінар настаўнікаў фізікі і астраноміі

Навукова-метадычны семінар настаўнікаў фізікі і астраноміі

10 лістапада 2016 г. на кафедры агульнай фізікі і методыкі выкладання фізікі адбыўся навукова-метадычны семінар-практыкум настаўнікаў фізікі і астраноміі г. Мазыра і Мазырскага раёна на тэму “Змястоўна-метадычныя аспекты работы настаўніка фізікі і астраноміі па арганізацыі вучэбна-даследчай дзейнасці навучэнцаў”. У ходзе семінара былі абмеркаваны праблемы арганізацыі вучэбнай даследчай дзейнасці вучняў. Асноўная ўвага была нададзена праблемам арганізацыі працэсу навучання здольных вучняў, падрыхтоўцы іх работ да ўдзелу ў навукова-практычнай канферэнцыі “Пошук”.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара звярнуўся загадчык кафедры агульнай фізікі і МВФ, доктар тэхнічных навук, прафесар Савенка Уладзімір Сямёнавіч.

З дакладам “Асноўныя патрабаванні, якія прад’яўляюцца да ацэнкі вучэбна-даследчай работы, што прадстаўляецца на навукова-практычную канферэнцыю” выступіла Рэчыц Ала Мікалаеўна, настаўнік ДУА “Сярэдняя школа № 7 г. Мазыра”, член журы абласной навукова-практычнай канферэнцыі “Пошук”.

Аб асаблівасцх арганізацыі работы па падрыхтоўцы навучэнцаў да навукова-практычнай канферэнцыі расказаў Дворак Сяргей Леанідавіч, настаўнік фізікі ДУА “Сярэдняя школа № 13 г. Мазыра”.

Астрэйка Алена Сяргееўна, кандыдат педагагічных навук, дацэнт кафедры агульнай фізікі і МВФ выступіла з дакладам “Змест работы педагога па арганізацыі навукова-даследчай дзейнасці вучняў”.

Шышова Ганна Ігараўна, магістрант фізіка-інжынернага факультэта, азнаёміла ўдзельнікаў з методыкай правядзення экспертызы вучэбна-даследчай работы на плагіят. Затым Астрэйка А.С. правяла майстар-клас па правядзенні экспертызы на плагіят вучэбна-даследчай работы, якая прадстаўляецца на навукова-практычную канферэнцыю “Пошук”.

Булаўка Леанід Сяргеевіч, метадыст вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму Мазырскага райвыканкама прааналізаваў вынікі ўдзелу ў навукова-практычнай канферэнцыі “Пошук” у 2016 годзе вучняў школ горада Мазыра і Мазырскага раёна.

Дадатковая інфармацыя