Экскурсія ў Цэнтр рамёстваў і нацыянальных культур

Экскурсія ў Цэнтр рамёстваў і нацыянальных культур

У кастрычніку-лістападзе 2016 года старшым выкладчыкам кафедры педагогікі і методык дашкольнай і пачатковай адукацыі факультэта ДіПА Герасімавай Наталляй Анатольеўнай былі арганізаваны экскурсіі і майстар-класы ў Цэнтры нацыянальных культур і рамёстваў г. Мазыра для студэнтаў 1 курса спецыяльнасцей “Дашкольная адукацыя” і “Пачатковая адукацыя”.

Галоўная мэта, якую ставіла Герасімава Н.А. пры наведванні са студэнтамі Цэнтра рамёстваў, – гэта эстэтычнае выхаванне моладзі:

– прывіццё інтарэсу да беларускай нацыянальнай культуры, да вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;

– выхаванне павагі да працы народных майстроў і іх творчасці.

Па выніках апытання студэнтаў гэтая мэта была дасягнута.

Падчас экскурсіі студэнты з вялікім задавальненнем слухалі ўступнае слова дырэктара Наталлі Адамаўны Харашкевіч аб рабоце майстроў Цэнтра рамёстваў і нацыянальных культур. Пасля правядзення майстар-класаў па ткацтве многія студэнты нават спрабавалі ткаць “рушнікі” на старажытным ткацкім станку (адна са студэнтак 1 курса туркменка Айгуль Язкулава была ў захапленні ад ткацтва), не менш прывабнымі былі і заняткі па вырабе габеленаў. Экскурсанты пазнаёміліся таксама з працэсам саломапляцення (лозапляцення). Дзякуючы такім экскурсіям нашы студэнты даведаліся аб народным дэкаратыўна-прыкладным мастацве Мазырскага Палесся, сталі бліжэй да традыцый нашага рэгіёна і багацця беларускай нацыянальнай культуры.

Дадатковая інфармацыя