Першы этап конкурсу “Кубак першакурсніка – 2016” на тэхнолага-біялагічным факультэце

Першы этап конкурсу “Кубак першакурсніка – 2016” на тэхнолага-біялагічным факультэце

14-11-05На тэхнолага-біялагічным факультэце адбыўся першы этап універсітэцкага фестывалю студэнцкіх талентаў, на якім першакурснікі прадэманстравалі гумар, крэатыўнасць і раскрылі свае акторскія, харэаграфічныя, вакальныя здольнасці. Такім чынам яны даказалі, што не дарэмна носяць ганаровую назву студэнта тэхнолага-біялагічнага факультэта.

У гэтым годзе фестываль атрымаў назву, якая падкрэслівае яго спартыўную, спаборніцкую асаблівасць “Кубак першакурсніка – 2016”.

Да гэтай падзеі рыхтаваліся не толькі студэнты 1 курса. Выкладчыкі і старшакурснікі дапамагалі студэнтам з выбарам сцэнарыя, гумарэсак і песень, пастаноўкай танцаў. Дзякуючы іх падтрымцы, выступленні каманд сталі сапраўды яркімі і запамінальнымі.

Нашы першакурснікі доўга і настойліва трэніраваліся, бо гэта іх першы шанец заявіць пра сябе на факультэце. Госці, журы, выкладчыкі факультэта, студэнты старэйшых курсаў, якія прыйшлі падтрымаць каманды, былі прыемна здзіўлены разнастайнасцю прадстаўленых нумароў. У гэты дзень гледачы ў зале змаглі атрымаць асалоду ад песень, танцаў, акрабатычных нумароў, невялікіх тэатральных пастановак з арыгінальным акторскім майстэрствам.

Пераможцам стала каманда «Агенты ТБФ» (спецыяльнасць “Абслугоўваючая праца і выяўленчае мастацтва”), другое месца было аддадзена камандзе “Дарогу педагогу” (спецыяльнасць “Тэхнічная праца і прадпрымальніцтва”) і трэцяе месца – у каманды “Мозг” (аб’яднаная каманда спецыяльнасцей “Біялогія (навукова-педагагічная дзейнасць)” і “Біялогія і хімія”). Усе каманды атрымалі салодкія прызы ад прафкама студэнтаў універсітэта.

Творчы пошук, доўгія сумесныя рэпетыцыі, падрыхтоўка праграмы і, нарэшце, выхад на сцэну – уся гэтая работа садзейнічала камандаўтварэнню і аб’яднанню калектываў вучэбных груп. Правядзенне такіх мерапрыемстваў ва ўніверсітэце дапамагае першакурснікам знайсці новых сяброў і бліжэй пазнаёміцца з творчым жыццём студэнтаў.

Вялікую дапамогу ў арганізацыі і правядзенні конкурсу аказалі студэнцкі актыў тэхнолага-біялагічнага факультэта, выхаваўчы аддзел па рабоце з моладдзю і прафкам студэнтаў універсітэта.

Творчы фестываль “Кубак першакурсніка – 2016” пакінуў у гледачоў яркія, запамінальныя вобразы і ўражанні.

Адміністрацыя факультэта віншуе студэнтаў, а таксама іх настаўнікаў і жадае новых творчых поспехаў і перамог!

14-11-0614-11-0714-11-0814-11-0914-11-1014-11-1114-11-12

 

Дадатковая інфармацыя