Фільмы В. Турава выклікаюць цікавасць у студэнтаў
- Падрабязнасці
- Апублікавана 27.10.2016 10:54
Моладзь – гэта самая мабільная частка нашага грамадства. Яркім прыкладам гэтага з’яўляюцца студэнты 1–3 курсаў факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі, якія вырашылі актыўна і з карысцю правесці свой вольны час, наведаўшы кінатэатр “Мір” для прагляду кінафільма “Я родам з дзяцінства”, прымеркаванага да 80-годдзя з дня нараджэння рэжысёра кінастудыі “Беларусьфільм”, Народнага артыста СССР, Лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР Віктара Турава.
