Фестываль-конкурс студэнцкіх талентаў "Першакурснік-2012"

Фестываль-конкурс студэнцкіх талентаў "Першакурснік-2012"

9 лістапада 2012 г., у 211 аўдыторыі адбыўся фестываль-конкурс «Першакурснік-2012». Галоўная тэма фестывалю "Студэнцкая моладзь - будучыня краіны».

 

 

Мінулы тыдзень на фізіка-матэматычным факультэце скончыўся незвычайна.

У пятніцу, 9 лістапада, у 211 аўдыторыі адбыўся конкурс-фестываль "Першакурснік-2012". Галоўнай тэмай фестывалю стала "Студэнцкая моладзь -будучыня краіны". У конкурсе прынялі ўдзел студэнты першага курса ўсіх спецыяльнасцяў факультэта. Асабліва вызначылася каманда спецыяльнасці "Фізіка. Інфарматыка" "На парадак вышэй". Склад журы: старшыня журы Астрэйка Алена Сяргееўна - начальнік аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю, прафком фізіка-матэматычнага факультэта, Даньчанка Надзея Мікалаеўна - культарганізатар універсітэта і студэнт 3 курса 1 групы Залатарэвіч Віталь Віктаравіч. Другое месца атрымала каманда спецыяльнасці "Прыкладная матэматыка" "КНТВ". А трэцяе месца падзялілі адразу дзве каманды: "Бджэлы" (спецыяльнасць "Матэматыка. Інфарматыка") і "Фруктовы сад" (спецыяльнасць "Інфарматыка. Замежная мова").

Але на гэтым конкурс яшчэ не скончыўся, бо гэта толькі першы этап фестывалю. Другі этап адбудзецца 22 лістапада ў Гарадскім Доме культуры, на якім сустрэнуцца каманды-пераможцы ўсіх факультэтаў нашага ўніверсітэта.  

 

Дадатковая інфармацыя