Ветэранам – павага і ўшанаванне!

Ветэранам – павага і ўшанаванне!

12-05Памяць аб Вялікай Айчыннай вайне і ўдзячнасць пераможцам перадаецца з пакалення  ў пакаленне. Сёння мы нізка схіляем галовы перад вечнай памяццю паўшых і ўдзячныя тым, хто застаўся жывым.

Напярэдадні 9 Мая адміністрацыя, супрацоўнікі, прафсаюзныя арганізацыі і студэнты наведалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, былых супрацоўнікаў універсітэта – Качубей Уладзіміра Данілавіча, Раманаву Екацярыну Піліпаўну, павіншавалі з Днём Вялікай Перамогі, пажадалі моцнага здароўя, радасці ў вачах і ўсмешак. Нягледзячы на ўзрост, ветэраны ў святочныя дні адчуваюць небывалы прыліў сіл.

Разам з віншаваннямі і падарункамі студэнты ўніверсітэта ўстанавілі на іх дамах памятныя таблічкі “Тут жыве ветэран”.

Зямны паклон усім, хто не шкадаваў сябе на фронце і ў тыле!
Вечная слава героям-пераможцам! 

Дадатковая інфармацыя