Свята смаку і прыгажосці
- Падрабязнасці
- Апублікавана 11.04.2016 10:49
![11042016-3-1](/images/news/04.2016/11042016-3-1.jpg)
Дадзеныя лабараторныя заняткі сталі не проста адным з відаў вучэбнай дзейнасці, яны дазволілі студэнтам даведацца пра многае новае, а таксама навучыцца нетрадыцыйным прыёмам кандытарскага майстэрства, праявіць свае мастацкія ўменні, талент і творчыя здольнасці. Іх вучэбная работа на дзве гадзіны ператварылася ў свята смаку і прыгажосці, а вучэбная лабараторыя нагадвала творчую пляцоўку.
У рамках заняткаў студэнты пазнаёміліся з асноўнымі паўфабрыкатамі-аздабленнямі для афармлення мучных кандытарскіх вырабаў (разнастайныя кандытарскія пасыпкі, шакалад, марцыпанавая маса, жэле, мастыка, пралінэ, карамель, штрэйзель, цукровая глазура, маршамелоу і інш.), сучаснымі спосабамі ўпрыгожвання кандытарскіх вырабаў з цеста. Прадстаўленыя на занятках інфармацыйныя матэрыялы суправаджаліся мультымедыйнымі прэзентацыямі, што дазволіла не толькі візуалізаваць вучэбны матэрыял, але і рацыянальна выкарыстаць вучэбны час, матываваць студэнтаў на выкананне практычнай работы.
Практычная работа выконвалася студэнтамі з асаблівай цікавасцю, паколькі патрабавала не толькі выкарыстання новага матэрыялу, але і творчага падыходу. Студэнты выпякалі пячэнне і ўпрыгожвалі яго шакаладам і каляровай цукровай глазурай, якую падрыхтавалі самастойна. Вынікі практычнай работы парадавалі ўсіх: і студэнтаў, і гасцей адкрытых заняткаў. Прыгатаванае яркае пячэнне можа і ўпрыгожыць святочны стол, і быць выкарыстана ў якасці салодкага падарунка альбо сувеніра ручной работы да розных святаў, што вельмі папулярна на сённяшні дзень.
Неабходна адзначыць, што мэта заняткаў была дасягнута, акрамя таго, мы спадзяемся, што набытыя веды і ўменні стануць каштоўным прафесійным вопытам будучых спецыялістаў і будуць карыснымі для іх у паўсядзённым жыцці і творчай дзейнасці.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |