Прафесійныя кадры – моцная эканоміка
- Падрабязнасці
- Апублікавана 11.04.2016 07:31
![10042016-1-4](/images/thumbnails/images/news/04.2016/10042016-1-4-200x150.jpg)
У ходзе правядзення семінара-практыкума выкарыстоўваліся актыўныя формы работы, якія былі накіраваны на фарміраванне ў маладых кіраўнікоў АПК Гомельскай вобласці практычных псіхалагічных ведаў і ўменняў па псіхалогіі кіравання працоўным калектывам, выпрацоўцы ўменняў самарэгуляцыі эмацыянальнага стану, канструктыўных паводзінах у канфліктных сітуацыях, эфектыўнай матывіроўцы супрацоўнікаў. У ходзе сустрэчы была створана добразычлівая маральна-псіхалагічная абстаноўка, якая прадугледжвала шчырую размову і абмен вопытам паміж спецыялістамі розных сфер, духоўнае і прафесійнае ўзбагачэнне кожнага ўдзельніка трэнінгу. Свабодныя зносіны, псіхалагічна-камфортная атмасфера, высокая прафесійная кампетэнтнасць выкладчыка – усё гэта актывізавала дзейнасць удзельнікаў трэнінгу, якія задавалі пытанні зыходзячы са сваёй практычнай дзейнасці. Пагэтаму многія практыкаванні трэнінгу будаваліся на апрацоўцы канкрэтных праблем, у чым прасочвалася прыкладное значэнне псіхалогіі ў галіне павышэння эфектыўнасці сельскай гаспадаркі і харчавання ў нашай краіне. Кіраўнічыя работнікі засталіся задаволеныя якасцю праведзенай з імі работы, а гэта важны паказчык дзейнасці спецыялістаў кафедры псіхалогіі і педагогікі прафесійнага навучання фізіка-інжынернага факультэта.