ВЫЙШЛА МАНАГРАФІЯ АСТРЭЙКА СЯРГЕЯ ЯКАЎЛЕВІЧА “НАВУКОВА-МЕТАДЫЧНЫЯ АСНОВЫ ПАДРЫХТОЎКІ СТУДЭНТАЎ ДА ТЭХНІЧНАЙ ТВОРЧАСЦІ”
- Падрабязнасці
- Апублікавана 21.03.2016 06:00
У манаграфіі раскрываюцца сутнасць тэхнічнай творчасці і ўмовы развіцця яе ў навучэнцаў, формы арганізацыі творчай тэхнічнай дзейнасці навучэнцаў, метады пошуку рашэнняў творчых тэхнічных задач; сутнасць адкрыццяў, вынаходніцтваў і рацыяналізатарскіх прапаноў, працэсаў мадэлявання і канструявання тэхнічных прылад. Яна рэкамендавана для выкладчыкаў ВНУ, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку будучых настаўнікаў тэхнічнай працы і педагогаў-арганізатараў тэхнічнай творчасці, можа быць выкарыстана на вучэбных і пазаўрокавых занятках у сістэмах дадатковай, агульнай сярэдняй і вышэйшай тэхналагічнай адукацыі, а таксама ў сістэме перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі педагагічных кадраў.
