Прафарыентацыйная работа
- Падрабязнасці
- Апублікавана 09.02.2016 07:34
2 лютага 2016 года на базе ДУА “Козенская сярэдняя школа Мазырскага раёна” адбылося пасяджэнне раённага рэсурснага цэнтра па прафарыентацыйнай рабоце, на якім прысутнічалі прадстаўнікі ўсіх устаноў агульнай сярэдняй адукацыі горада Мазыра і Мазырскага раёна, якія курыруюць пытанні прафесійнай арыентацыі школьнікаў, а таксама навучэнцы 11 класаў Козенскай СШ.
У рамках дагавора аб супрацоўніцтве ў рабоце рэсурснага цэнтра прынялі ўдзел і прадстаўнікі нашага ўніверсітэта: Наўныка В.М., дэкан тэхнолага-біялагічнага факультэта; Пазывайла А.П., намеснік дэкана па навукова-даследчай рабоце; Жадзік М.П., старшы выкладчык кафедры методыкі тэхналагічнай адукацыі; Карась С.І., асістэнт кафедры працоўнага навучання і выяўленчага мастацтва.
Пасяджэнне адбылося ў фармаце творчай лабараторыі, дзе абмяркоўваліся праблемы арганізацыі і правядзення прафарыентацыйнай работы і шляхі іх вырашэння на розных ступенях агульнай сярэдняй адукацыі. Прысутныя таксама пазнаёміліся з найбольш эфектыўнымі формамі работы па фарміраванні ў навучэнцаў устойлівых прафесійных намераў, а таксама прынялі ўдзел у ток-шоу “Парад прафесійных пераваг”.
Асаблівы інтарэс удзельнікі праявілі да выступленняў Наўныка В.М. і Пазывайла А.П., якія падрабязна азнаёмілі прысутных педагогаў і навучэнцаў са зменамі ў парадку прыёму абітурыентаў на спецыяльнасці ўніверсітэта і прапанавалі раздатачныя інфармацыйныя матэрыялы.
Метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму Мазырскага раённага выканаўчага камітэта Замжыцкая І.І., якая прысутнічала на сустрэчы, выступіла з прапановай аб абмене інфармацыйнымі матэрыяламі і далейшым супрацоўніцтве.