Рэспубліканскае свята “Баранавічы – маладзёжная сталіца”

Рэспубліканскае свята “Баранавічы – маладзёжная сталіца”

29–30 студзеня 2016 года на базе ўстановы адукацыі “Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт” адбылося рэспубліканскае свята “Баранавічы – маладзёжная сталіца”. Праграма свята ўключала ў сябе выставу “Свет творчасці дзяцей і моладзі”, старт рэспубліканскага грамадзянска-патрыятычнага праекта “Збяры Беларусь у сваім сэрцы”, рэспубліканскі студэнцкі форум “Моладзь – надзея і будучыня Беларусі” і інш.

У форуме прынялі ўдзел 43 установы адукацыі, у тым ліку і прадстаўнікі нашага ўніверсітэта – Сініцкая Ілона, Латышаў Кірыл, студэнты філалагічнага факультэта, якія былі задзейнічаны таксама і ў дыскусійных пляцоўках: “Развіццё маладзёжнай навукі: праблемы і перспектывы” і “Удасканальванне форм сацыяльнай падтрымкі студэнтаў”.

30 студзеня ў Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце ў рамках свята адбыўся дыялог у адкрытым фармаце “Залог поспеху краіны – поспех моладзі” з удзелам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Міхаіла Анатольевіча Жураўкова. На сустрэчы таксама прысутнічалі начальнік упраўлення па справах моладзі Міністэрства адукацыі Наталля Іванаўна Пшанічная і рэктар БарДУ Васіль Іванавіч Качурка, якія ў адкрытым дыялогу адказалі на пытанні, якія хвалююць студэнтаў-актывістаў.

03-02-09

03-02-03

03-02-04

03-02-06

03-02-07

03-02-05

03-02-08

 

Сініцкая Ілона, студэнтка 4 курса 2 групы філалагічнага факультэта

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дадатковая інфармацыя