Маладзёжная ініцыятыва – «Свабоднае жыццё – наш выбар»

Маладзёжная ініцыятыва – «Свабоднае жыццё – наш выбар»

18-01-2016 1 1

З лістапада 2015 года ва УА МДПУ імя І.П. Шамякіна пачалася работа па рэалізацыі маладзёжнай ініцыятывы “Свабоднае жыццё – наш выбар” у рамках праекта “Удзел валанцёраў у супрацьдзеянні гандлю людзьмі” пры падтрымцы Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа.
Ініцыятыва накіравана на паглыбленне ведаў аб супрацьдзеянні гандлю людзьмі, фарміраванне бяспечных і адказных паводзінаў у студэнцкай моладзі, а таксама школьнікаў.
 
11 лістапада 2015 года адбыўся навучальны семінар-вучоба для 27 валанцёраў універсітэта, дзе ўдзельнікаў знаёмілі з паняццем “гандаль людзьмі”, метадамі вярбоўкі, правіламі бяспечнага выезду за мяжу. Валанцёры Корзун Вікторыя і Слуцкі Аляксандр праводзілі гульнёвыя практыкаванні і энерджайзеры. На пачатку і напрыканцы мерапрыемства было праведзена анкетаванне. Вынікі паказалі, што па заканчэнні трэнінгу валанцёры больш дакладна адказвалі на пытанні.

У перыяд з лістапада па студзень валанцёрамі ўніверсітэта па дадзенай тэматыцы было праведзена 8 трэнінгаў, у якіх прыняло ўдзел больш за 130 студэнтаў. У гэты ж перыяд адбылася сустрэча валанцёраў-трэнераў універсітэта (Сініцкая Ілона, Латышаў Кірыл) з актывам агульнаадукацыйных школ горада Мазыра на базе ДУА “Мазырскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”, дзе ўзнімаліся пытанні адказных і бяспечных паводзінаў.

У лютым 2016 года работа па супрацьдзеянні гандлю людзьмі будзе працягнута, будуць арганізаваны трэнінгі на базе каледжаў і ліцэяў горада Мазыра і Мазырскага раёна (згодна з заяўленай мэтавай групай).
 
18-01-2016 1 2 18-01-2016 1 5 18-01-2016 1 6
18-01-2016 1 7 18-01-2016 1 8 18-01-2016 1 9
18-01-2016 1 3 18-01-2016 1 4 18-01-2016 1 10

Дадатковая інфармацыя