Подзвіг мазыран у імя Перамогі!

Подзвіг мазыран у імя Перамогі!

18-01-2016 0 1
14 студзеня – памятная дата для мазыран. Менавіта ў гэты дзень у 1944 годзе ў выніку Мазырска-Калінкавіцкай наступовай аперацыі наш горад быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Ва ўстанове адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” 15 студзеня 2016 года адбылася ўрачыстая сустрэча супрацоўнікаў, студэнтаў і актыву ПА ГА “БРСМ” з прадстаўнікамі Мазырскай раённай арганізацыі “Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў”, прымеркаваная да 72-й гадавіны вызвалення горада Мазыра. Ініцыятарамі дадзенай сустрэчы выступілі аддзел па выхаваўчай рабоце з моладдзю і першасная арганізацыя ГА “БРСМ” універсітэта.
 
Бобр Аляксандр Рыгоравіч, старшыня Мазырскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў і Нікіціна Таццяна Ануфрыеўна, намеснік старшыні першаснай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў УА МДПУ імя І.П. Шамякіна – аўтары кнігі “Мазыршчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны”, расказалі аб жыцці мазыран у гады Вялікай Айчыннай вайны, аб гераічных і самаахвярных учынках нашых землякоў дзеля Перамогі і непасрэдна аб дзеяннях, якія былі прадпрыняты савецкай арміяй па вызваленні горада Мазыра і Мазырскага раёна.
Подзвіг савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны – прыклад мужнасці і адвагі для сённяшняй моладзі. А памятныя даты – гэта магчымасць выказаць удзячнасць тым, хто змагаўся за мір на роднай зямлі.
 
18-01-2016 0 2 18-01-2016 0 3 18-01-2016 0 4
18-01-2016 0 5 18-01-2016 0 6 18-01-2016 0 7

Дадатковая інфармацыя