14 студзеня – дзень вызвалення Мазыра

14 студзеня – дзень вызвалення Мазыра

14mzr514 студзеня 2016 года адбыўся ўрачысты мітынг, прысвечаны 72-й гадавіне вызвалення Мазыра і Мазырскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у якім прынялі ўдзел адміністрацыя, выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты ўніверсітэта.

 Мітынг, прымеркаваны да Дня вызвалення Мазыршчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, – гэта напамін жыхарам горада аб тым, якой цаной была заваявана Перамога! Са святам усіх прысутных павіншавалі старшыня Мазырскага раённага выканаўчага камітэта Я.Б. Адаменка, ваенны камісар Мазырскага раённага ваеннага камісарыята Ю.Я. Яначкін.

Віншавальныя словы і словы ўдзячнасці за мірнае неба ад моладзі Мазыршчыны выказала Процка Таццяна, сакратар ПА ГА “БРСМ” УА МДПУ імя І.П. Шамякіна.

У гэты ж дзень адміністрацыя, супрацоўнікі і прафсаюзныя арганізацыі ўніверсітэта наведалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны – былых супрацоўнікаў універсітэта: Качубей Фрыду Якаўлеўну, Качубей Уладзіміра Данілавіча, Раманаву Екацярыну Піліпаўну. Ветэранам пажадалі моцнага здароўя, бадзёрасці духу, уручылі памятныя падарункі і кветкі.

14mzr1 14mzr2
14mzr3 14mzr4

 

Дадатковая інфармацыя