Вікторыя Коўб – у пяцёрцы лепшых лёгкаатлетаў Рэспублікі па выніках 2015 года!

Вікторыя Коўб – у пяцёрцы лепшых лёгкаатлетаў Рэспублікі па выніках 2015 года!

atletika-201512 студзеня 2016 года адбылася Другая цырымонія ўручэння спецыяльнай узнагароды Беларускай федэрацыі атлетыкі “Атлетыка”, якую атрымалі 8 лёгкаатлетаў у катэгорыях “Дарослыя”, “Моладзь”, “Юніёры”, “Юнакі”, а таксама 5 трэнераў і 3 лепшыя дзіцяча-юнацкія спартыўныя школы.

У пяцёрцы лепшых лёгкаатлетаў па выніках 2015 года ў катэгорыі “Моладзь” была прадстаўлена студэнтка 3 курса факультэта фізічнай культуры нашага ўніверсітэта Вікторыя Коўб (піханне ядра).

kolb-16

Вікторыя Коўб: “Прэстыжна і ганарова трапіць у лепшую пяцёрку спартсменаў 2015 года. Мінулы год ацэньваю на 5-ку, але не цвёрдую. Радая медалю чэмпіяната Еўропы. Усе старты прайшлі так, як мы з трэнерам запланавалі. Думаю, што паспяхова сярод моладзі выступіла Алёна Собалева, паказаўшы добры вынік на чэмпіянаце свету ў Пекіне сярод дарослых спартсменаў”.

Нагадаем, у 2015 годзе Вікторыя заваявала залаты медаль у піханні ядра чэмпіяната Еўропы па лёгкай атлетыцы сярод моладзі, які праходзіў у г. Талін (Эстонія) з 9 па 12 ліпеня.

 

Па матэрыялах сайта http://bfla.eu

Дадатковая інфармацыя