Нашы сярод лепшых спартсменаў Беларусі-2015!

Нашы сярод лепшых спартсменаў Беларусі-2015!

shantarovich-2016

Газета “Спартыўная панарама” ў 57-ы раз правяла конкурс па вызначэнні лепшых спартсменаў Беларусі. Было апытана 98 спартыўных журналістаў, якія працуюць у друкаваных і электронных СМІ. За першае месца налічвалася 10 ачкоў, за другое – дзевяць і г.д. За дзясятае – адно.

2015 s6Сярод негульнёвых каманд перамогу атрымала жаночая байдарка-чацвёрка, у складзе якой выступалі выпускнікі факультэта фізічнай культуры УА МДПУ імя І.П. Шамякіна Маргарыта Цішкевіч, Вольга Худэнка, Надзея Ляпешка і Марына Літвінчук.

На званне лепшага трэнера прэтэндавала 19 намінантаў. У выніку перамогу атрымаў галоўны трэнер зборнай па веславанні на байдарках і каноэ Уладзімір Уладзіміравіч Шантаровіч.

Віншуем!!!



 

Дадатковая інфармацыя