Каманда філфака – версія “Сайт”: абласны фестываль студэнцкіх талентаў “Зімовая вясёлка”

Каманда філфака – версія “Сайт”: абласны фестываль студэнцкіх талентаў “Зімовая вясёлка”


Мы пачынаем,
Мы ўзялі старт:
На маладзёжных гульнях  
Каманда «Сайт»

02.12.2015 адбыўся абласны фестываль студэнцкіх талентаў “Зімовая вясёлка” (г. Гомель). Наш універсітэт на маладзёжным форуме прадстаўляла каманда філалагічнага факультэта “Сайт” (капітан каманды – Ян Кавалёў, студэнт 1 курса спецыяльнасці “Замежныя мовы (англійская мова, нямецкая мова)”). Студэнты выступалі пад дэвізам: “Мы маладыя! Мы разам!”. На сцэне абласнога грамадска-культурнага цэнтра мазыране прывіталі студэнтаў усіх ВНУ роднай Гомельшчыны, паказалі бліскучае вакальнае і танцавальнае майстэрства, пакарылі гледачоў яркімі тэатральнымі замалёўкамі са студэнцкага жыцця, гумарам і інтэлектам. Наша каманда стала пераможцай намінацыі “За волю да перамогі”.

Віншуем каманду “Сайт” з паспяховым выступленнем!

Дадатковая інфармацыя