1 снежня – Сусветны дзень барацьбы са СНІДАМ

1 снежня – Сусветны дзень барацьбы са СНІДАМ

03-12-18  “Абарані сваё каханне” – пад такой назвай 1 снежня 2015 года адбылася агульнаўніверсітэцкая акцыя. Дадзенае мерапрыемства прымеркавана да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам і накіравана на прафілактыку ВІЧ-інфекцыі і наркаманіі.

  Актыўны ўдзел у акцыі прынялі студэнцкая моладзь, выкладчыкі, супрацоўнікі ўніверсітэта. Валанцёры, актыў студэнцкага самакіравання ўніверсітэта азнаёмілі ўдзельнікаў акцыі з эпідсітуацыяй па ВІЧ/СНІД у Гомельскай вобласці і г. Мазыры на 1 лістапада 2015 года, ажыццявілі раздачу інфармацыйных буклетаў, чырвоных стужак – сімвала барацьбы са СНІДам.

  Запамінальным момантам мерапрыемства стала запаўненне плаката “Абарані сваё каханне”, на якім кожны ўдзельнік змог выказаць сваю думку аб метадах і сродках абароны свайго кахання і здароўя.

Беражыце сябе і сваё здароўе! 

03-12-15 03-12-17 03-12-19
03-12-20 03-12-22
03-12-21 03-12-28 03-12-26
03-12-27 03-12-23

Виктория Корзун,
председатель студенческого самоуправления университета
 

Дадатковая інфармацыя